• Сб. Май 4th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Неверагодная краіна “Беларусьфільм”

кінабатл

Скачать сценарий

Вяд. 1. Калі вы жадаеце пагрузіцца ў свет незвычайных і займальных прыгод і  хочаце перажываць разам з героямі падзеі, ад якіх захоплівае дух, вы чытаеце прыгодніцкую кнігу ці глядзіце прыгодніцкі фільм. Лепшыя прыгодніцкія фільмы спалучаюць у сабе рысы мноства іншых жанраў. Пасля прагляду такіх фільмаў хочацца зноў і зноў сачыць за прыгодамі галоўных герояў, на якіх абвальваюцца сур’ёзныя выпрабаванні. Лепшыя прыгодніцкія фільмы айчынных і замежных рэжысёраў гарантуюць вам прыемнае баўленне часу перад экранам. А якая кінастудыя знімала і знімае прыгодніцкія фільмы ў нашай краіне? (удзельнікі батла адказваюць)

Вяд. 2. “Беларусьфільм” — нацыянальная кінастудыя Беларусі, якая была заснавана ў 1924 годзе. За 95 год свайго існавання на кінастудыі былі зняты тысячы дакументальных, навукова-папулярных, вучэбных і прыгодніцкіх фільмаў.  А вось наколькі добры вы ведаеце прыгодніцкія фільмы кінастудыі “Беларусьфільм” для дзяцей, мы зараз і пабачым. Прапануем вам паўдзельнічаць у кінабатле і паспаборнічаць за званне “Знаўца прыгодніцкіх фільмаў”. Згодны? (удзельнікі батла адказваюць) Тады пачынаем.

Вяд. 1. Першы тур нашай гульні называецца “Казачныя прыгоды”. Самыя знакамітыя казкі на кінастудыі “Беларусьфільм” знімаў які рэжысёр? (удзельнікі батла адказваюць). Леанід Нячаеў вядомы як адзін з лепшых рэжысёраў дзіцячых фільмаў, які пачаў здымаць у 1974 годзе. Паспрабуйце пазнаць яго фільмы па ўрыўках. (удзельнікі батла называюць фільмы і зарабляюць прызы и жэтоны).

/ песня “Прощальная” з фільма “Не покидай…” /

Вяд. 2. “Не покидай…” — тэлевізійны двухсерыйны мастацкі фільм, зняты па аднайменнай п’есе Георгія Палонскага, напісанай па матывах казкі Уільяма Тэкерэя “Кольцо и роза”.

/ песня Лісяня з фільма “Рыжий, честный, влюблённый” /

Вяд. 1. “Рыжий, честный, влюблённый” — двухсерыйны дзіцячы музычны фільм, зняты па матывах кнігі шведскага пісьменніка Яна Улафа Экхольма “Тутта Карлсон Первая и единственная, Людвиг Четырнадцатый и др.”.

/ песня Паляўнічага з фільма “Про Красную Шапочку ” /

Вяд. 2. “Про Красную Шапочку. Продолжение старой сказки” — двухсерыйны музычны тэлефільм па матывах казкі Шарля Перо. Фільм з’яўляецца працягам старой казкі. І людзі ў ім паўстаюць часта больш жорсткімі, зайздроснымі і прагнымі, чым ваўкі.

/ песня піратаў з фільма “Питер Пэн” /

Вяд. 1. “Питер Пэн — двухсерыйны музычны фільм па матывах аповесці-казкі Дж. Бары “Питер Пэн”.

/ урывак з фільма “Сказка о Звёздном мальчике” (Зорны хлопчык праганяе сваю маму) /

Вяд. 2. “Сказка о Звёздном мальчике” — двухсерыйны тэлевізійны фільм-казка па матывах твораў Оскара Уайльда.

/ песня Карабаса-Барабаса з фільма “Приключения Буратино” /

Вяд. 1. “Приключения Буратино” — двухсерыйны музычны тэлевізійны фільм 1975 года па матывах казкі Аляксея Талстога.

/ песня “Кто бы что ни говорил” з фільма “Проданный смех” /

Вяд. 2. “Проданный смех” — двухсерыйны музычны тэлефільм, зняты па матывах казкі Джэймса Крюса “Тим Талер, или Проданный смех” у 1981 годзе.

Вяд. 1. Словы “прыгоды” і “дзяцінства” заўсёды ідуць рука аб руку. Малыя і падлеткі не толькі самі імкнуцца, каб іх жыццё было напоўнена сюрпрызамі, але таксама бурна перажываюць прыгоды сваіх аднагодак ля экрана. Якія фільмы аб прыгодах звычайных, не казачных персанажаў знімаў “Беларусьфільм”, мы ўспомнім у другім туры кінабатла “Звычайныя-незвычайныя прыгоды”. Глядзім урыўкі і называем фільм (удзельнікі батла называюць фільмы і зарабляюць прызы и жэтоны).

/ урывак з фільма “Этот негодяй Сидоров” (выпадак з бумерангам) /

Вяд. 2. “Этот негодяй Сидоров” – фільм аб таленавітым хлапчуку, аўтары пацешных бурымэ і карыкатур, якога ўсе лічаць простым хуліганам.

/ урывак з фільма “Неоткрытые острова” (хлопчыкі вырашаюць плыць на лодцы па рацэ) /

Вяд. 1. “Неоткрытые острова” – фільм пра прыгоды двух хлопчыкаў, якія адправіліся на лодцы па рацэ Прыпяць фатаграфаваць жывёл у запаведніку. Фільм зняты па кнізе Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”.

/ урывак з фільма “Большое приключение” (дзеці вырашаюць ісці ў паход самастойна) /

Вяд. 2. “Большое приключение”. Піянеры Вася, Алег, Ігар, Яна, Таня і самы малодшы з іх Вовачка са сваім гадаванцам, пеўнем Федзем, адпраўляюцца ў паход па роднаму краю. Шмат прыгод выпадае на іх долю. Ім давядзецца праявіць кемлівасць, смеласць і працавітасць.

/ урывак з фільма “Капитан Соври-голова» (адзін з братоў Аляксей знаёміцца з новым сябрам) /

Вяд. 1. “Капитан Соври-голова” зняты па матывах аповесцяў В. Мядзведзева і распавядае пра вясёлыя прыгоды братоў-блізнят падчас летніх канікул. Адзін з братоў — чалавек сур’ёзны і сабраны, а другі… У агульным — не дарма ён атрымаў мянушку “капитан Соври-голова”. Яго выхадкі далёка не заўсёды заканчаюцца бяскрыўдна, і тады брату даводзіцца выбаўляць яго.

/ урывак з фільма “Удивительные приключения Дениса Кораблёва” (песня пра зімовыя канікулы) /

Вяд. 2. “Удивительные приключения Дениса Кораблёва”. Фільм зняты па матывах кнігі Віктара Драгунскага “Денискины рассказы” і апавядае пра вясёлыя прыгоды васьмігадовага Дзяніса Караблёва.

/ урывак з фільма “По секрету всему свету” (песня) /

Вяд. 1. “По секрету всему свету” — смешныя і дзіўныя гісторыі, якія адбыліся з хлопчыкам Дзянісам, яго бацькамі і сябрамі. Фільм зняты па матывах кнігі Віктара Драгунскага “Денискины рассказы”.

/ урывак з фільма “Кортик” (галоўныя героі ідуць па базары) /

Вяд. 2. “Кортик” — дзіцячы прыгодніцкі тэлефільм па аднайменным рамане Анатоля Рыбакова. 1921 год. Піянеры спрабуюць раскрыць таямніцу марскога корціка, у якім захоўваецца зашыфраванае пасланне. Але пры гэтым ім прыходзіцца то і справа ўступаць у супрацьстаянне з бандытамі.

Вяд. 1. Вось мы з вамі і ўспомнілі самыя лепшыя прыгодніцкія фільмы для дзяцей кінастудыі “Беларусьфільм”. А зараз падлічыце свае жэтоны і мы выявім, хто з вас сапраўдны знаўца фільмаў (удзельнікі батла падлічваюць жэтоны, выяўляюцца пераможцы, ідзе ўзнагароджанне). Віншуем нашых пераможцаў!

Вяд. 2. Дзіцячыя фільмы – асаблівы жанр кінематографа, здольны не толькі распавядаць аб жыццёвых сітуацыях, але і паказваць прыклад, як годна з іх выйсці. Гэта вельмі важна для маленькіх тэлегледачоў, таму клапатлівыя бацькі заўсёды жадаюць паказаць свайму дзіцяці лепшыя дзіцячыя фільмы. Кінастужкі для дзяцей і іх героі абавязкова стануць узорам паводзінаў для маленькіх гледачоў. Калі вы не можаце выбраць, які фільм глядзець вашым дзецям, успомніце пра добрыя і вельмі цікавыя фільмы кінастудыі “Беларусьфільм”. Прыемнага вам прагляду!

Складальнік: намеснік дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС” Кумакова В.В.

Крыніцы.

  1. Беларусьфильм : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  2. Большое приключение : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.kino-teatr.ru.
  3. Капитан Соври-голова : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.kino-teatr.ru.
  4. Кортик : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.kino-teatr.ru.
  5. Леонид Нечаев : [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  6. Не покидай… : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  7. Неоткрытые острова : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.kino-teatr.ru.
  8. Питер Пэн : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  9. Приключения Буратино : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  10. По секрету всему свету : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.kino-teatr.ru.
  11. Про Красную Шапочку : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  12. Проданный смех : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  13. Рыжий, честный, влюблённый : [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  14. Приключенческие фильмы для детей : [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://www.ivi.ru.
  15. Сказка о Звёздном мальчике : [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://ru.wikipedia.org.
  16. Топ 100 лучших фильмов жанра детский : [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://www.kinonews.ru
  17. Удивительные приключения Дениса Кораблёва : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.kino-teatr.ru.

Поделиться новостью: